Ігар Неміровіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 студзеня 1994
Дата затрымання: 27 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 снежня 2023
Дата вызвалення: 16 жніўня 2024
Суддзя: Аліферук Марыя
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Ігара Міхайлавіча Неміровіча першы раз затрымалі напачатку траўня 2022 года і адразу змясцілі пад хатні арышт, але ён збег і з'ехаў.
Восенню гэтага года ён звярнуўся ў камісію па разгляду зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, і вярнуўся дадому, не дачакаўшыся адказу. Гэты факт не прызналі "безумоўнай падставай для вываду аб яго раскаянні". 27 верасня 2023 года яго зноўку затрымалі і змясцілі пад варту.
У судзе Маскоўскага раёна Брэста паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) суддзя Марыя Аліферук прызначыла Ігару Неміровічу адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксандр утрымліваўся ў СІЗА-7. Адбываў пакаранне ў ПК № 17.
Выйшаў на волю 16 жніўня 2024 г.
Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні — яго асудзілі наўпрост у СІЗА