Ігар Гарчанюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 красавіка 1990
Дата затрымання: 12 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 10 лістапада 2024
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Ігар Мікалаевіч Гарчанюк — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні 2020.
Першы раз Ігара затрымалі 23 кастрычніка 2020 года на трое сутак. Затым ён знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 12 красавіка 2021 яго зноў затрымалі. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Ігару Гарчанюку прызначыў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігар знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў бабруйскую ПК № 2.
Выйшаў на волю восенню 2024 г.
“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце