Ігар Галушка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 чэрвеня 1962

Дата затрымання: 1 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 траўня 2024

Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Гомель

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Ігар Віктаравіч Галушка — гомельскі актывіст, арганізатар турыстычных паходаў і сплаваў.

Быў затрыманы 1 сакавіка 2022 года і пасля пераведзены ў СІЗА паводле абвінавачвання па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 — Абраза прэзідэнта і ч. 1 арт. 130 — Распальванне сацыяльнай варожасці. Справа была распачатая за каментарыі на палітычную тэму ў перыяд 2020-2021 гг.

30 чэрвеня 2022 г. распачаўся разгляд ягонай справы ў закрытым рэжыме. 14 ліпеня суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызнаў Ігара Галушку вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў.

На пачатку кастрычніка стала вядома аб пераводзе палітвязня з СІЗА-3 у ПК № 3.

КДБ у кастрычніку 2022 г. уключыў Ігара ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках, выйшаў на волю ў траўні 2024 г. 

За каментары на палітычную тэму палітвязню Ігару Галушку прысудзілі 2,5 года калоніі

У віну мужчыну ставілі тое, што у 2020 і 2021 гадах ён пакінуў у сацсетках некалькі каментароў на палітычную тэму. Пра якія дакладна каментары ідзе гаворка — праваабаронцам невядома.

Суд над гомельскім краязнаўцам і вандроўнікам Ігарам Галушкам пройдзе ў закрытым рэжыме

Справу будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»