Ігар Чудзілоўскі
Дата нараджэння: 14 верасня 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Пазняк Уладзімір
Справы: Пратэсты Гродна
Клунейка Аляксандр Міхайлавіч, Чудзілоўскі Ігар Мікалаевіч, Лях Дзмітрый Сяргеевіч, Грэсь Аляксей Уладзіміравіч былі асуджаныя ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Гродна паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). З 31 траўня па 13 чэрвеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Пазняк Уладзімір.
Вырак суда 12 чэрвеня 2024: 1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
22 жніўня 2024 года разгледзяць апеляцыю на прысуд суда. Старшыня судовай калегіі Собалеў Ігар. Прысуд пакінуты без змены.
6 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці другі раз.
Затрыманне ў Гродне
Сілавікі апублікавалі "пакаяннае" відэа з мужчынам, у якім апазналі Ігара Чудзілоўскага.