Дзмітрый Лях
Дата нараджэння: 6 лістапада 1989
Дата затрымання: 12 сакавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 верасня 2024
Суддзя: Пазняк Уладзімір
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21
Справы: Пратэсты Гродна
Лях Дзмітрый Сяргеевіч, Клунейка Аляксандр Міхайлавіч, Чудзілоўскі Ігар Мікалаевіч, Грэсь Аляксей Уладзіміравіч былі асуджаныя ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Гродна паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). З 31 траўня па 13 чэрвеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Пазняк Уладзімір.
22 жніўня 2024 года разгледзяць апеляцыю на прысуд суда. Старшыня судовай калегіі Собалеў Ігар.
6 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці другі раз.
Дзмітрый быў асуджаны да 1 года "хіміі". Адбывае прысуд у ПУАТ-21.