Ігар Бузук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 кастрычніка 1979
Дата затрымання: 28 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 ліпеня 2021
Дата вызвалення: 25 траўня 2023
Ігар Паўлавіч Бузук — прадпрымальнік з Гродна, асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на мемарыяльным комплексе "Курган славы", што суд расцаніў як здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ).
Яго затрымалі ў ліпені 2021 года пры спробе з'ехаць з Беларусі.
3 лістапада Ігар Бузук пабраўся шлюбам са сваёй дзяўчынай у Турме №1.
На пачатку снежня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Ігара з Турмы №1 у ПК № 15.
У канцы траўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.