Ігар Букас
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 лістапада 1966
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 9 верасня 2024
Суддзя: Літвін Андрэй
Пракурор: Лосева Наталля
Групы: Сілавікі
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Эрын Мак-Грыхан, член Ірландскага сената
Ігар Віктаравіч Букас — жыхар Бабруйска, капітан міліцыі, разам з сынам Алегам абвінавачаны і асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).
Ігар і Алег Букасы былі затрыманыя 10 жніўня 2020 г. У той дзень сям'я накіроўвалася ў краму, але не даехала да яе каля ста метраў, бо дарога была ачэпленая з-за акцыі пратэсту. Непадалёк ад месца, дзе Букасы прыпаркавалі машыну, яны заўважылі іншае аўто і аўто ДАІ. Каля гэтых машын нейкая жанчына прасіла адпусціць кіроўцу. Старэйшы Букас вырашыў пацікавіцца, што адбываецца, і падыйшоў да супрацоўніка ДАІ. У выніку ён і яго сын былі гвалтоўна затрыманы.
27 лістапада 2020 г. бацьку і сыну вынесеныя прысуды. Ігар Букас прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Алег Букас пакараны двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У траўні 2022 г. стала вядома, што Ігару змянілі рэжым на турэмны і перавялі з ПК № 11 у Турму № 1.
9 жніўня 2024 г. Ігар выйшаў на волю.
Храналогія судовых пасяджэнняў:
Першае пасяджэнне па справе Ігара і Алега Букасаў
Другое пасяджэнне
Трэцяе пасяджэнне
Бабруйск: Ігара і Алега Букасаў асудзілі на чатыры і два гады калоніі адпаведна