Алег Букас
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 красавіка
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 6 траўня 2022
Суддзя: Літвін Андрэй
Пракурор: Лосева Наталля
Алег Ігаравіч Букас — жыхар Бабруйска, разам з бацькам Ігарам абвінавачаны і асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).
Ігар і Алег Букасы былі затрыманыя 10 жніўня 2020 г. У той дзень сям'я Букасаў накіроўвалася ў краму, але не даехала да яе каля ста метраў, бо дарога была ачэпленая з-за акцыі пратэсту. Непадалёк ад месца, дзе Букасы прыпаркавалі машыну, яны заўважылі іншае аўто і аўто ДАІ. Каля гэтых машын нейкая жанчына прасіла адпусціць кіроўцу. Старэйшы Букас вырашыў пацікавіцца, што адбываецца, і падыйшоў да супрацоўніка ДАІ. У выніку ён і яго сын былі гвалтоўна затрыманы.
27 лістапада 2020 г. бацьку і сыну вынесеныя прысуды. Ігар Букас прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Алег Букас пакараны двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
6 траўня 2022 года Алег Букас цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з ПК № 3.
Храналогія судовых пасяджэнняў:
Першае паседжанне па справе Ігара і Алега Букасаў
Другое паседжанне
Трэцяе паседжанне
Бабруйск: Ігара і Алега Букасаў асудзілі на чатыры і два гады калоніі адпаведна