Ігар Банцар
рок-музыкант
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 лютага 1980
Дата затрымання: 20 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 верасня 2021
Дата вызвалення: 17 снежня 2021
Суддзя: Козел Наталля
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Гродна
Ігар Раманавіч Банцар — рок-музыкант з Гродна, лідар панк-гурта Mister X, актывіст.
Бый затрыманы 20 кастрычніка 2020 года за правядзенне перформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі.
Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя органамі следства як здзяйсненне хуліганства — ч.1 арт. 339 КК. Пры гэтым, як вынікае з паказанняў самога абвінавачанага, сапраўднымі матывамі і мэтамі гэтага ўчынку было выказванне пратэсту ў форму перформанса, які суправаджаўся частковым публічным агаленнем (танцам у стрынгах на целе) перад машынай з супрацоўнкамі міліцыі.
Да суда Ігар утрымліваўся пад вартай. Падчас суда, які пачаўся ў сакавіку, Ігар абвесціў сухую галадоўку.
Суд Ленінскага раёна Гародні 19 сакавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе супраць музыканта і шоўмена Ігара Банцара. Суддзя Наталля Козел пакарала Банцара 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Яго вызвалілі ў зале суда.
Палітзняволенаму Ігару Банцару змянілі рэжым з «хіміі» на папраўчую калонію: 29 верасня яго асудзілі да 1 месяца і 25 дзён калоніі. Такога рашэння дамаглася адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу №9 Віцебска, дзе мужчына адбывае пакаранне па арт. 339 Крымінальнага кодэкса з 17 чэрвеня. Суддзя Алексіенка абвінаваціла палітвязня ў парушэнні правілаў адбывання пакарання на «хіміі». Суд быў выязны, праходзіў у будынку папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 Віцебска. Паседжанне праходзіла фактычна ў закрытым рэжыме. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў Краўцоў.
29 кастрычніка 2021 яго даставілі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 9 у Віцебску. Прычына вяртання на "хімію" — абскарджанне адвакаткай Банцара рашэння суда аб замене пакарання на больш жорсткае. Парушэнні парадку, якія нібыта здзейсніў Банцэр, былі зафіксаваныя да ўвядзення новага заканадаўства. Паводле яго Ігара не павінны былі судзіць па артыкуле «замена пакарання на больш жорсткае». Але чамусьці судзілі. Адвакатка заўважыла гэтую нестыкоўку і падала скаргу. Пракурор быў вымушаны апратэставаць рашэнне суду.
1 лістапада палітвязня Ігара Банцара вярнулі з «хіміі» ў віцебскую калонію і змясцілі ў ШІЗА. Адміністрацыя палічыла, што ён дапусціў некалькі парушэнняў. Прычым Банцэра забралі ў штрафны ізалятар нягледзячы на тое, што ў яго была тэмпература.
21 лістапада музыку вярнулі на "хімію" са штрафнога ізалятара, дзе ён знаходзіўся 20 сутак. Як кажа Ігар, першыя дзесяць сутак ШІЗА яму прызначылі за тое, што ён спаў у неналежны час. Яшчэ дзесяць сутак — за тое, што адмовіўся сядзець з чалавекам, які мае нізкі статус, што было расцэнена як адмова ад выканання законнага патрабавання супрацоўніка.
24 лістапада 2021 года Чыгуначны суд Віцебска адмовіў у пераводзе музыкі ў калонію.
25 лістапада Ігара змясцілі на 10 сутак у ШІЗА за відэа пра ўмовы ўтрымання на "хіміі". Пасля гэтага яму дадалі яшчэ 10 сутак у ШІЗА, прычына невядомая.
Ігар Банцар, асуджаны на паўтара года "хіміі", цалкам адбыў сваё пакаранне і 17 снежня 2021 выйшаў на волю. З 25 лістапада палітвязня 22 дні ўтрымлівалі ў ШІЗА.
4 жніўня 2022 г. палітвязня затрымалі ў Гродна, а потым перавезлі ў Мінск на Акрэсціна.
5 верасня 2022 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска Ігара асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) на 15 сутак арышту. Агулам палітвязень прабыў за кратамі 45 сутак.
Цяпер Ігар жыве ў Варшаве.
Суд адмовіў ў пераводзе зняволенага музыкі Банцара з "хіміі" ў калонію
Палітзняволенага рок-музыку Ігара Банцара пераводзяць з «хіміі» ў калонію
Гродненский музыкант третий месяц в заключении. Его лишили связи с родными
Жонка: «Ён пойдзе да канца». Музыкант з Гродна Ігар Банцар шосты дзень трымае за кратамі сухую галадоўку
За перформанс лідара гурта Mister X Ігара Банцара асудзілі на паўтары гады "хіміі". Ён вызвалены з-пад варты