Ігар Арцюх
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 жніўня 1985
Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 лютага 2023
Дата вызвалення: 28 студзеня 2024
Суддзя: Брысіна Жанна
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Ігар Віктаравіч Арцюх быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Вядома, што Ігар праходзіў па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне варожасці).
Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў жодзінскую Турму № 8.
28 ліпеня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе распачаўся разгляд справы. У выніку Ігару выставілі абвінавачванне толькі паводле арт. 130 (Распальванне варожасці). 4 жніўня яму вынеслі прысуд: тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
17 лістапада 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Ігар адбываў пакаранне ў бабруйскай ПК № 2.
Мусіў выйсці на волю 28 студзеня 2024 г.
У Мінску па "справе Зельцэра" палітвязня асудзілі да трох гадоў калоніі
Падрабязнасці па справе невядомыя, бо суддзя Жанна Брысіна разглядала яго ў закрытым рэжыме.