Ігар Углік
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Якунчыхін Аляксандр
Справы: Пратэсты Мінск
Ігар Андрэевіч Углік і Аляксандр Лыкшын - арганізатары сэрвісу Письмо.бeл. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і што яны нібыта мелі дачыненне да сэрвіса Письмо.бeл, праз які людзі маглі адправіць лісты палітвязням. Вядома, што Ігар з дзяцінства мае інваліднасць. Іх затрымалі прыкладна 29 лістапада 2023 года.
Пазней стала вядома, што Ігар Углік выйшаў на волю.
Ён быў асуджаны 14 сакавіка 2024 г. у судзе Савецкага раёна горада Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя - Якунчыхін Аляксандр.
У межах крымінальнай справы затрыманы арганізатары сэрвісу Письмо.бeл