Глеб Раманаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 4 студзеня 1994

Дата затрымання: 4 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 11 жніўня 2024

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй

Справы: Пратэсты Брэст

Глеб Валер'евіч Раманаў стаў фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня 2020, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. 

Падчас следства па справе Раманаў пакінуў краіну і знаходзіўся ў Расіі, а ў Беларусі яго абвесцілі ў вышук. Быў затрыманы ўвечары 4 чэрвеня 2021 года ў Іўеўскім раёне пры спробе перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, каб перабрацца ў Еўрасаюз. 

З 8 чэрвеня 2021 Глеб знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў ПК №15.

Быў пераведзены ў ПК3.

Па падліках мусіў выйсці на волю 11 жніўня 2024 г. 

Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце

Яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек.

“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года.

На мяжы з Літвой затрымалі ўдзельнікаў жнівеньскіх пратэстаў у Берасці — яны былі ў вышуку

Маладых людзей у Іўеўскім раёне ўвечары 4 чэрвеня ўзялі аператыўнікі ГУБАЗіК разам з міліцыяй Гарадзеншчыны і супрацоўнікамі Лідскай памежнай групы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»