Глеб Муравіцкі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 жніўня 2002

Дата затрымання: 19 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 6 верасня 2023

Суддзя: Осіпчык Анастасія, Інчына Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Студэнты

Глеб Канстанцінавіч Муравіцкі — студэнт апошняга курсу БНТУ. Быў затрыманы ў красавіку 2023 году. Чатыры разы ён адбыў "суткі". 20 красавіка яму далі 13 сутак паводле арт. 19.1 КаАП, трэцяга траўня — 12 сутак паводле таго ж артыкулу. 

Пасля гэтага на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Да суда знаходзіўся ў следчай турме № 8

6 верасня 2023 г. суддзя Анастасія Осіпчык разгледзела справу Глеба ў судзе Заводскага раёну Мінска. Яна прызначыла яму 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняй хіміі"). Муравіцкі быў вызвалены ў судовай залі. 

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 11 лістапада 2024 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя Юлія Інчына.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»