Глеб Юр'еў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1991
Дата затрымання: 8 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 верасня 2024
Суддзя: Інчына Юлія
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Справы: Пратэсты Мінск
Глеб Сяргеевіч Юр'еў затрыманы за адміністраванне чата "Типичная Серебрянка". Яму прад'яўленыя абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Разгляд справы адбываўся ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя Юлія Інчына 23 сакавіка 2023 г. прызначыла палітзняволенаму два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
13 чэрвеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе разглядалася апеляцыйныя скарга палітвязня.
Адбываў пакаранне ў ПК № 1.
Выйшаў на волю ў верасні 2024 г.