Ганна Крук
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1991
Дата затрымання: 29 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Сівец Іна
Групы: Дзеячы культуры
Ганна Канстанцінаўна Крук — мастачка. Яе затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў кавярні "Маркс" у Мінску. Праз два дні над жанчынай адбыўся суд паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам, Ганна "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб".
Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. У выніку суд пастанавіў арыштаваць дзяўчыну на 13 сутак.
Пасля "сутак" яна не выйшла на волю. Ганна ўтрымлівалася пад вартай у рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Ганна ўтрымлівалася ў следчай турме № 8.
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 8 лютага 2024 г. вынесены прысуд суддзёй Інай Сівец — 3 гады "хатняй хіміі".
1 сакавіка 2024 унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
У Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту да трох гадоў "хатняй хіміі" асудзілі мастачку