Ганна Баран
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 1 снежня 1978
Дата затрымання: 13 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 лютага 2023
Суддзя: Рамашка Кацярына
Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Багатка Вадзім
Групы: Актывісты
Справы: Справа карагодаў
Актывістка Ганна Анатольеўна Баран затрыманая ў Пружанах па "карагоднай справе" супрацоўнікамі КДБ 13 кастрычніка 2021 года, у якасці меры стрымання ёй было абранае ўтрыманне пад вартай.
15 лістапада 2021 г. была прызнаная вінаватай і асуджаная на паўтара года калоніі агульнага рэжыму.
У канцы лютага 2022 г. Ганну перавялі з СІЗА-7 у папраўчую калонію № 4.
Жанчына цалкам адбыла тэрмін і 15 лютага 2023 г. выйшла на волю.
Неўзабаве яна пакінула Беларусь.
Ганна Баран: «А потым прыйшоў афіцэр і пачаў з нянавісцю зрываць з нас жоўтыя трохкутнікі»
Ганна Баран — палітзняволеная з Пружанаў, якая пісала шмат апеляцый-скаргаў. Нават з калоніі і СІЗА яна спрабуе даваць юрыдычныя парады знаёмым
Да 1,5 года калоніі: у Брэсце асудзілі дзявятую і дзясятую партыю па "справе карагодаў"