Галіна Лагацкая
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 29 чэрвеня 1960
Дата затрымання: 9 красавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Лаўрыновіч Вольга
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Пенсійны ўзрост
Справы: Пратэсты Мінск
Галіна Іванаўна Лагацкая - актыівістка, пенсіянерка.
Яе затрымалі 9 красавіка 2024 году, калі яна пайшла ў Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі два гады таму і не аддавалі. Нагадаем, у сакавіку 2022-га году Галіне прызначылі 15 сутак арышту за лістоўкі «Не вайне» - гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». Ёй паведамілі, што гатовыя аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РУУС.
Сутнаць абвінавачвання невядома. Вядома, што яе затрымалі паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу. Утрымлівалася ў СТ № 8.
Суд пачаўся 14 чэрвеня 2024 года ў Кастрычніцкім судзе горада Мінска. Справу прызначылі разглядаць Вользе Лаўрыновіч. Яна прызначыла Галіне 2,5 гады "хатняй хіміі".
23 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Галіны. Старшыня судовай калегіі Святлана Чарапанава.
6 верасня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску судзяць палітзняволеную Галіну Лагацкую