Гаянэ Ахціян
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 13 студзеня 1965
Дата затрымання: 26 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Бушава Алена
Гаянэ Аляксандраўна Ахціян — жыхарка Полацка, 1965 года нараджэння, маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава.
26 лістапада 2021 года сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Затым жанчыну асудзілі на 10 сутак арышту.
Пазней стала вядома, што Гаянэ стала падазраванай па крымінальнай справе паводле ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яе перавезлі ў Мінск у ІЧУ на Акрэсціна, а пасля у СІЗА-1.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 12 красавіка 2022 года Гаянэ Ахціян асудзілі да трох гадоў "хіміі". Суддзя Алена Бушава прызнала яе вінаватай паводле ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля амаль чатырох з паловай месяцаў у СІЗА-1 жанчыну вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.
Пакінула Беларусь.