Франак Вячорка

Дата нараджэння: 26 сакавіка 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 20 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Групы: Палітыкі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Франак Валянцінавіч Вячорка - галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай. Её быў асуджаны завочна і 31 траўня 2024 года ў Мінгарсудзе яму было прызначана 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 1500 базавых велічыняў, што складае 60 тысяч рублёў. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч.

Акрамя таго, яму прад'явілі пазоў «у інтарэсах дзяржавы» аб пакрыцці маёмаснай шкоды ў суме больш за 30,9 млн рублёў, «прычыненай супрацьпраўнымі дзеяннямі».

36-гадоваму палітыку было інкрымінавана дзевяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), ч.1 і 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, у тым ліку паўторна), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

10 верасня 2024 года разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Царук Руслан Вітальевіч.

4 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Франаку Вячорку прызначылі 20 гадоў пазбаўлення волі

Завочны суд у дачыненні да галоўнага дарадцы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі пачаўся 31 траўня 2024 года ў Мінгарсудзе. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч, вядомая вынясеннем палітычна матываваных прысудаў, у прыватнасці, у 2023 годзе па "справе tut.by".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»