Фёдар Парэцкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 лістапада 2001
Дата затрымання: 18 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 месяцы арышту гаўптвахты вайсковай камендатуры
Від пакарання: арышт
Суддзя: Андрэева Святлана
Групы: Ваенныя
Справы: Пратэсты Жлобін
Фёдар Валер’евіч Парэцкі родам са Жлобіна. Служыць ва ўнутраных войсках, яго частка знаходзіцца ў Мінску. Ён быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева.
Фёдара трымалі пад вартай з 24 па 26 жніўня 2022 года. Яго абвінавацілі ў тым, што 9 жніўня 2020 года ён выйшаў на вуліцу ў Жлобіне выказаць пратэст супраць сфальсіфікаваных выбараў.
18 кастрычніка 2022 года суддзя суда Жлобінскага раёна Святлана Андрэева прызнала Фёдара Парэцкага вінаватым і асудзіла яго на тры месяцы арышту.
Месца адбывання арышту, якое прызначыла суддзя, — гаўпвахта вайсковай камендатуры.
“Пляскалі ў далоні, гучна крычалі”: вайскоўца са Жлобіна асудзілі на тры месяцы арышту за ўдзел у пратэстах