Філіп Канцэвіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 чэрвеня 2000
Дата затрымання: 11 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 5 кастрычніка 2024
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Філіп Віктаравіч Канцэвіч — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, распачатай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні 2020.
Філіп знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 11 сакавіка 2021 года яго выклікалі да следчага і там затрымалі. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Філіпу Канцэвічу прызначыў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Філіп знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 года быў этапаваны ў шклоўскую ПК №17.
Выйшаў на волю 5 кастрычніка 2024 г.
“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце