Эльдар Сафараў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 12 снежня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Эльдар Самедавіч Сафараў — былы пракурор, палкоўнік юстыцыі. Ён быў затрыманы ў снежні 2023 года паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, шоуба парушаючых грамадскі парадак). Таксама затрымалі сына і жонку Эльдара — адвакатку Юлію Станкевіч.
Эльдар Сафараў вядомы сваёй працай на шэрагу гучных судовых працэсах. У 2010 годзе ён быў пракурорам на судовым працэсе па палітычна матываванай справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча.
Сафараў сыйшоў з органаў восенню 2020-га з-за падзей лета і восені 2020 года.
Стала вядома, што цяпер Эльдар і ягоная сям'я знаходзяцца на волі.