Эдуард Лобаў
грамадскі актывіст
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 снежня 1988
Дата затрымання: 18 снежня 2010
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Шылько Алена
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Эдуард Анатольевіч Лобаў быў затрыманы 18 снежня 2010 года разам з лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам. Іх абвінавацілі ў хуліганстве — нібыта яны збілі мінакоў. Віны яны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
24 сакавіка 2011 году суддзя Маскоўскага раёна горада Мінска Алена Шылько асудзіла Лобава паводле артыкула «асабліва злоснае хуліганства» на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Адбываў пакаранне ў калоніі № 22 «Воўчыя норы» ў Івацэвіцкім раёне. На волю выйшаў, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Эдуард служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе Узброеных сіл Украіны і 26 студзеня 2023 г. загінуў пад Вуглядарам.
Пад Вуглядарам загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў