Дзмітрый Жыдко
Былы палітвязень
Дата затрымання: 10 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 10 сакавіка 2024
Суддзя: Стасевіч Мікалай
Пракурор: Шымко Карына
Мантажніка з Іванава Дзмітрыя Іванавіча Жыдко асудзілі паводле ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса ў хуліганстве.
Прадстаўнік абвінавачання запрасіў для Жыдко два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з улікам амністыі гэты тэрмін скараціць на адзін год. Справу разглядаў суддзя Мікалай Стасевіч, дзяржабвінаваўца – памочніца пракурора Карына Шымко.
Такі прысуд і быў вынесены ў панядзелак, 10 красавіка 2023 года судом Іванаўскага раёна.
Па падліках выйшаў на волю вясной 2024 г.
За надпіс на бюлетэні для галасавання жыхара Іванава асудзілі за хуліганства двойчы