Дзмітрый Вакуленка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 11 лютага 2003
Дата затрымання: 18 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 17 чэрвеня 2022
Суддзя: Федаровіч Уладзімір
Пракурор: Роўба Арцём
Групы: Студэнты
Дзмітрый Віктаравіч Вакуленка — жыхар Ліды, студэнт лідскага ліцэя меліяратыўнага будаўніцтва.
Дзмітрыю было прад'яўлена абвінавачванне па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Згодна з абвінавачваннем, Вакуленка і яшчэ чатыры чалавекі, дзейнічаючы ў групе з іншымі асобамі, кідалі часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы ў міліцэйскія машыны. Дзмітрый прызнаў сябе вінаватым часткова.
18 чэрвеня 2021 года яму прысудзілі год пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда.
Дзмітрый адбываў пакаранне ў ПК № 22 і, паводле інфармацыі праваабаронцаў, у чэрвені 2022 г. выйшаў на волю.