Дзмітрый Шлетгаўэр
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 траўня 2002
Дата затрымання: 23 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 358 Крымінальнага кодэксу — Шпіянаж
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 кастрычніка 2024
Памёр у турме
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Дзмітрый Сяргеевіч Шлетгаўэр — грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Быў затрыманы ў лістападзе 2023 г., утрымліваўся ў СІЗА № 7.
Ён быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 358 Крымінальнага кодэкса (шпіянаж). 8 ліпеня 2024 г. Дзмітрыю прызначылі 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
9 кастрычніка 2024 г. палітвязень быў этапаваны ў магілёўскую калонію № 15. Першага лістапада 2024 году стала вядома, што ўжо 11 кастрычніка Дзмітрыя знайшлі памерлым у калоніі, але дакладная прычына смерці невядомая.
У магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр
Працэс па справе Шлэтгаўэра праходзіў у закрытым рэжыме, на сайце Вярхоўнага суда ён не пазначаўся. Пра абставіны справы праваабаронцам нічога невядома.
30 жніўня 2024 года ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі па справе Шлэтгаўэра. Пасяджэнне адбывалася пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна.
Дзмітрый Шлетгаўэр — ураджэнец расійскага Слаўгарада, з 2018 года ў яго беларускі ВНЖ, паведамілі «Медыязоне» ў арганізацыі BELPOL. Ён працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.
Як паведамляе "Зеркало", згодна са словамі знаёмага сям'і Дзмітрыя, у пасведчанні аб яго смерці пазначана "механічная асфіксія". Вельмі часта такі запіс робяць пры самагубствах, але кіраўніцтва калоніі не паведаміла родным Дзмітрыя падрабязнасці. 12 кастрычніка сям'я Шлетгаўэра атрымала ад адміністрацыі калоніі паведамленне аб трагедыі. У пасведчанні аб смерці паказаная дата: 11 кастрычніка 2024 года.
Згодна з крыніцай выдання, сям'я не верыць у самазабойства, бо Дзмітрый меў планы, збіраўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Яшчэ ў СІЗА ў Шлетгаўэра з'явіліся праблемы са здароўем, на нервовай глебе ён палысеў, непакоіў варыкоз. З СІЗА ў калонію мужчыну перавялі ў першых чыслах кастрычніка 2024 года. І адразу ж адправілі ў штрафны ізалятар, але нагоду сям'я не ведае.
У Брэсце адбыўся таемны суд за "шпіянаж"