Дзмітрый Сінкевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 лістапада 1998
Дата затрымання: 30 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2022
Суддзя: Трусевіч Максім
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Справы: Пратэсты Мінск
Дзмітрый Іванавіч Сінкевіч - адміністратар тэлеграм-чата "Минск. Перекрытие дорог. Чат".
Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, шляхам інструктавання людзей па перакрыцці руху транспарту ў Мінску па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Паводле версіі абвінавачвання, Сінкевіч у перыяд з 31 жніўня да 30 кастрычніка 2020 года, з'яўляючыся адміністратарам Telegram-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат», размяшчаў у ім артыкулы з інструкцыямі па перакрыцці руху транспарту. Акрамя гэтага, як сцвярджае дзяржаўны абвінаваўца, ён займаўся пошукам асоб для супрацьпраўных дзеянняў і непасрэдна імі кіраваў.
У судзе Першамайскага раёна Мінска 24 траўня 2021 года яго асудзілі на 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Выйшаў на волю ў жніўні 2022 г.
Да двух гадоў калоніі асудзілі адміна тэлеграм-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат»