Дзмітрый Падлобнікаў
Дата нараджэння: 12 верасня 1996
Дата затрымання: 10 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Андрэева Святлана
Пракурор: Аношка Андрэй
Месца зняволення: СІЗА-3

Дзмітрый Андрэевіч Падлобнікаў з’ехаў пасля падзей у Жлобіне ў Маскву на заробкі, аднак быў затрыманы паліцыяй, паколькі быў абвешчаны ў вышук.
Дзмітрыя Падлобнікава абвінавацілі ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).
У Маскве прайшло некалькі судоў аб экстрадыцыі Дзмітрыя ў Беларусь, у выніку якіх абвінавачанага перадалі праваахоўным органам, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека, куды звярталіся ягоныя адвакаты. 11 студзеня Генпракуратура Беларусі паведаміла аб экстрадыцыі жлобінчаніна.
4 траўня быў вынесены прысуд: асудзіць Падлобнікава да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.
![]()
Жлабінчаніна экстрадавалі з Расіі і асудзілі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі