Дзмітрый Макаркоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 15 траўня 1987

Дата затрымання: 28 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 жніўня 2022

Дата вызвалення: 20 траўня 2024

Суддзя: Ратнікава Аксана

Дзмітрый Пятровіч Макаркоў жыве ў Мазыры, яму 35 гадоў і 24 мая 2022 года суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і пакараў 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Таксама суд прызначыў абвінавачанаму выплаціць ўчастковаму Бабруйскага УУС Андрэю Камару маральную кампенсацыю ў памеры 100 базавых велічынь, а гэта 3200 беларускіх рублёў.

Справу 24 траўня 2022 года разглядала суддзя Аксана Ратнікава, якая неаднаразова выносіла «палітычна матываваныя прысуды».

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбываў тэрмін у ПУАТ № 36.

Паводле падлікаў праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года.

Магілёў: чарговыя 1,5 года «хіміі» і 100 базавых па справе «абражанага Камара»

24 траўня 2022 года суд Ленінскага раёна Магілёва разглядзеў справу Дзмітрыя Макаркова, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»