Дзмітрый Ляўковіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1977
Дата затрымання: 15 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 сакавіка 2022
Дата вызвалення: 20 лістапада 2023
Суддзя: Федаровіч Уладзімір, Аношка Аляксандр
Пракурор: Фіцнэр
Групы: Бізнесмены
Дзмітрый Аляксандравіч Ляўковіч з Петрыкава быў асуджаны на два гады "хатняй хіміі" за тое, што крыкнуў непрыстойнае слова на МУСаўцаў, калі яны яго збівалі.
Інцыдэнт, за які асудзілі прадпрымальніка, адбыўся ў лістападзе мінулага года, паведамляе "Палеская Вясна". Тады да ягонага брата прыйшлі з ператрусам некалькі супрацоўнікаў міліцыі. Яны шукалі нейкія бензапілы. Брат патэлефанаваў Дзмітрыю Ляўковічуі паведаміў, што ў ягоным падворку адбываецца ператрус. Дзмітрый прыехаў і пачаў здымаць тое, што адбываецца ў прыватнай уласнасці брата, на відэакамеру.
У жніўні 2021 года распачаўся суд паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу. Міліцыянты, якія збілі Дзмітрыя, адчулі сябе абражанымі тым, што падчас збіцця, ён крыкнуў «Адпусціце, п***ры!». Пацярпелымі аказаліся двое супрацоўнікаў міліцыі Аскерка і Сярапін. Яны звярнуліся ў суд з заявай аб абразе. Яны запатрабавалі ад яго кампенсацыю маральнай шкоды па 500 рублёў кожны. Пракурорка Фіцнер запатрабавала для Ляўковіча пакаранне ў выглядзе 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Але ў выніку яму суддзя Федаровіч прысудзіў два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
15 сакавіка 2022 года суддзя Аношка разгледзў яшчэ адну крымінальную справу супраць Дзмітрыя за абразу (артыкул 369 КК), і прысудзіў яму 1 год і 6 месяцаў калоніі са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 50 (пяцьдзесят) базавых велічынь, што складае 1.600 рублёў.
Адбываў тэрмін у ПК № 1.
Выйшаў на волю ў лістападзе 2023 г.
У Петрыкаве мужчыну прысудзілі два гады абмежавання волі за тое, што крыкнуў непрыстойнае слова на МУСаўцаў, калі яны яго збівалі
У Петрыкаве мужчыну прысудзілі два гады "хатняй хіміі" за тое, што крыкнуў непрыстойнае слова на МУСаўцаў, калі яны яго збівалі