Дзмітрый Лагун

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 траўня 1984

Дата затрымання: 10 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Бабаскін Аляксандр

10 сакавіка 2023 года ў судзе Кобрынскага раёну і Кобрына вынеслі прысуд 38-гадоваму жыхару вёскі Гарадзечна Пружанскага раёну Дзмітрыю Міхайлавічу Лагуну. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу ("здзек з дзяржаўных сімвалаў") і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Прысуд агучыў суддзя Аляксандр Бабаскін.

Вядома, што дзясятага снежня 2022 году Лагун у стане алкагольнага ап'янення зняў сарваў з будынку чыгуначнай станцыі Цеўлі сцяг і паламаў дрэўка. Гэта зафіксавалі камеры відэаназірання, мужчыну затрымалі.

Сваю віну Дзмітрый прызнаў. 

Разгляд апеляцыйнай скаргі прызначаны на 21 красавіка 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе.

5 траўня 2023 года быў ўнесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Год калоніі — за сарваны сцяг

10 сакавіка 2023 года ў судзе Кобрынскага раёну і Кобрына вынеслі прысуд 38-гадоваму жыхару вёскі Гарадзечна Пружанскага раёну Дзмітрыю Лагуну. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу ("здзек з дзяржаўных сімвалаў") і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»