Дзмітрый Краўцоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 верасня 1998
Дата затрымання: 24 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Дата вызвалення: 24 кастрычніка 2021
Суддзя: Новікава Людміла
Пракурор: Гарохаў Артур
Групы: Блогеры
Дзмітрый Сяргеевіч Краўцоў - жыхар Дрыбіна, асуджаны ў 2021 годзе на тры месяца арышту па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу - за абразу дзяржаўнага сімвала.
Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала тое, што ён разам з Вікторыяй Жардзецкай (іншай фігуранткай справы) на сваім Youtube-канале “з мэтай надання свайму каналу папулярнасці і дэманстрацыі свайго блюзнерскага стаўлення” перайначылі графічную выяву дзяржаўнага герба. Атрыманы графічны малюнак абвінавачаныя выкарыстоўвалі пасля ў якасці лагатыпа Tеlеgгаm - і Youtube-каналаў, а таксама ў відэароліках, якія яны загрузілі на свой канал.
Перайначылі лагатып — паздзекаваліся над гербам РБ