Дзмітрый Качурка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 кастрычніка 1986
Дата затрымання: 20 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 19 лістапада 2022
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Пракурор: Юшчук Міхаіл, Ляшок Сцяпан
Справы: Справа карагодаў
Дзмітрый Уладзіміравіч Качурка — фігурант берасцейскай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка 2021 вынес прысуды па гэтай крымінальнай справе. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў адразу восем чалавек, прызначыўшы ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Дзмітрый Качуркаі атрымаў паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Адбываў тэрмін ў ПУАТ № 39. 19 лістапада 2022 г. Дзмітрый выйшаў на волю.
Дваім – калонія. У Брэсце асудзілі другую "дзесятку" па "справе карагодаў"
"Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзесятку