Дзмітрый Качаноўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 студзеня 1992

Дата затрымання: 1 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 сакавіка 2022

Дата вызвалення: 11 жніўня 2024

Суддзя: Капцэвіч Алена

Дзмітрый Алегавіч Качаноўскі асуджаны 31 студзеня 2022 года ў судзе Заводскага раёна да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Мужчыну прызналі вінаватым за абразу былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.    

Справу разгледзела суддзя Алена Капцэвіч

Згодна з абвінавачаннем, Качаноўскі 13 снежня 2020 года пракаментаваў фотаздымак Чамаданавай у тэлеграм-канале, чым зняважыў прэс-сакратарку. У ім "утрымліваліся выказванні з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі, якія супярэчаць агульначалавечай маралі і устаноўленым правілам зносін між людзьмі". Таксама вядома, што канчатковае пакаранне прызначана шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім: Качаноўскага ўжо судзілі ў мінулым годзе паводле дыфамацыйнага артыкула.

Мінулы суд праходзіў у Заводскім судзе Мінска 3 верасня 2021 года. Вядома, што яго прызналі вінаватым паводле арт.370 КК за тое, што ён зняў дзяржаўны сцяг з дзіцячага сада і прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ на тэрмін 1 год.

з 1 сакавіка 2022 года Дзмітрый адбываў пакаранне ў ПУАТ №43.

11 жніўня 2024 г. выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну. 

1 снежня 2023 г. МУС дадала Дзмітрыя ў "спіс экстрэмістаў".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»