Дзмітрый Шчарбін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 жніўня 1994
Дата затрымання: 10 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 траўня 2024
Дата вызвалення: 26 чэрвеня 2024
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Групы: Рабочыя
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Дзмітрыя Андрэевіча Шчарбіна жорстка затрымалі амапаўцы ў кастрычніку 2023 года нібыта за каментарыі ў сацыяльных сетках, а 19 кастрычніка 2023 года напраўладным тг-канале з'явілася "пакаяльнае відэа" з ім. Вядома, што ў Дзмітрыя трое непаўнагадовых дзяцей. Да затрымання працаваў на БМЗ у Жлобіне.
Гомельскі абласны суд 28 лютага 2024 года вынес прысуд Дзмитрыю паводле ч. 1 арт. 130 КК (суддзя — Вадзім Бобыраў). Дзмітрыю прызначылі год пазбаўлення волі.
7 траўня 2024 г. у Дзмітрыя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Іванкоў.
24 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА № 3. Адбываў тэрмін у ПК № 17.
Выйшаў на волю 26 чэрвеня 2024 года.
Бацьку траіх дзяцей асудзілі да года калоніі за каментары ў сацсетках
"Палку ніхто не перагінае": сілавікі абяцалі спыніць пераслед жлабінчаніна, аднак сёння яго пачынаюць судзіць