Дзмітрый Андрасюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 лютага 1984
Дата затрымання: 27 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 402 Крымінальнага кодэкса — Адмова або ўхіленне сведкі ці пацярпелага ад дачы паказанняў
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 лістапада 2021
Дата вызвалення: 26 лютага 2022
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Брэст
Дзмітрый Васільевіч Андрасюк асуджаны на тры месяцы арышту па арт. 402 Крымінальнага кодэкса (адмова альбо ўхіленне ад дачы паказанняў).
Ён праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Крымінальную справу на яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Пятрухіна і Кабанава, бо ён не паказаў службовае пасведчанне суддзі.
У канцы снежня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Дзмітрыя з СІЗА-7 у арыштны дом у СІЗА-6.
Дзмітрый цалкам адбыў тэрмін і 26 лютага 2022 выйшаў на волю.
За адмову ад дачы паказанняў на судзе па справе брэсцкіх блогераў актывіста пакаралі трыма месяцамі арышту