Дзяніс Ваўчок
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 ліпеня 1982
Дата затрымання: 2 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Ярмолік Аляксандр, Супічэнка Аляксандр
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніса Войцехавіча Ваўчка асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса.
2 жніўня 2022 года ў праўлядных Telegram-каналах з’явілася “пакаяльнае” відэа, у якім Дзяніса абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях у Мінску, а таксама ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразе Лукашэнкі.
10 лістапада 2022 года суддзя суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік прызнаў Дзяніса Ваўчка вінаватым і прысудзіў яму пакаранне тэрмінам 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дзяніс утрымліваўся ў СІЗА-6. Адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.
У пачатку траўня стала вядома, што на мужчыну завялі новую крымінальную справу і перавялі ў СІЗА-1. У судзе Партызанскага раёна 31 жніўня 2023 г. Дзянісу прысудзілі 1 год калоніі агульнага рэжыму і 100 базавых штрафа па ч.1 ст. 368, ч.1 ст. 203-1, ч.1 ст. 342. Суддзя Аляксандр Супічэнка.
Апеляцыйную скаргу разгледзелі 17 лістапада 2023 г., прысуд набыў моц. Дзяніс адбываў пакаранне ў ПК-1.
Вызвалены напрыканцы лета 2024 г.
Мужчыну прысудзілі паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі