Дзяніс Сырэц

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1981

Дата затрымання: 18 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Тулейка Вячаслаў

Пракурор: Шаравар Сяргей

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Дзяніс Сырэц

Дзяніс Васільевіч Сырэц — жыхар Маладзечна, абвінавачаны паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 (абраза прадстаўнікоў улады), арт. 368 (абраза прэзідэнта).

Судзілі яго за каментары ў мясцовым тэлеграм-чаце "Молодечно для жизни Chat". Пацярпелымі прызнаныя маладзечанскія міліцыянты і гродзенская супрацоўніца АМАП, а таксама і публічныя персоны — Лукашэнка, Ярмошына і Карпянкоў.

У Мінскім абласным судзе 11 чэрвеня 2021 г. Дзяніса прызналі вінаватым у распальванні нянавісці да міліцыі, у абразе службовых асоб і прэзідэнта, і асудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

24 траўня 2022 г. КДБ унёс Дзяніса ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшаў з ПК № 17 на волю 20 жніўня 2024 г. па памілаванні.

Лукашэнка, Ярмошына, Карпянкоў і міліцыянты... За абразу і "распальванне варожасці" маладзечанцу далі 4 гады калоніі

У Мінскім абласным судзе 11 чэрвеня завяршыўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара горада Маладзечна Дзяніса Сырца. Судзілі яго каментары ў мясцовым тэлеграм-чаце "Молодечно для жизни Chat" . Дзяніса прызналі вінаватым у распальванні нянавісці да міліцыі, у абразе службовых асоб і прэзідэнта, і асудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»