Дзяніс Самкоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 жніўня 1997
Дата затрымання: 8 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 студзеня 2023
Суддзя: Кармановіч Сяргей
Справы: Пратэсты Гомель
Дзяніса Андрэевіча Самкова асудзілі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Абвінавачанне тычылася падзеяў верасня 2020 года, што адбываліся ў цэнтры Гомеля.
Судовы працэс вёў суддзя Сяргей Кармановіч.
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 8 чэрвеня 2022 года Дзянісу прызначылі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Дзяніс на пачатку 2023 г. выйшаў на волю.
Вядома, што 20 сакавіка 2023 г. у судзе Веткаўскага раёна суддзя Ніцыеўская разглядала адміністратыўную справу супраць Дзяніса Самкова паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.
“Стаялі ў счэпцы, аказвалі супраціў амапаўцам”: прысуд у Гомелі за падзеі 2020 года