Дзяніс Пучак
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 сакавіка 1985
Дата затрымання: 22 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Рабочыя
Дзяніс Мікалаевіч Пучак затрыманы 22 лістапада 2022 года. Яму выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Быў змешчаны ў СІЗА-1.
Да затрымання мужчына працаваў на МТЗ.
Справу палітвязня разглядалі ў судзе Партызанскага раёна Мінска. 28 лютага 2023 г. суддзя Міхаіл Макарэвіч прызнаў Дзяніса вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Мужчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
24 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Мінску асудзілі чарговага ўдзельніка маршу работнікаў МТЗ ў 2020 годзе