Дзяніс Насура
вядучы бізнэс-аналітык EPAM
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 лютага 1974
Дата затрымання: 9 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Групы: IT-спецыялісты, Навукоўцы
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніс Рычардавіч Насура — вядучы бізнэс-аналітык EPAM, быў затрыманы 9 снежня 2021 года. Яго асудзілі на 13 сутак арышту за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў", але па заканчэнні тэрміну ён так і не выйшаў на волю.
Стала вядома, што мужчыну змясцілі ў СІЗА-1 па абвінавачванні ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
У канцы сакавіка 2022 года следства па справе Дзяніса Насуры было завершанае, матэрыялы перададзеныя ў пракуратуру. 18 красавіка суд паставіў прызнаць яго вінаватым і прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Вядучага бізнэс-аналітыка EPAM і палітвязня Дзяніса Насуру пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі"
“Непакоіліся за падзеі ў краіне, пераследу асабліва не чакалі”: гісторыя палітвязня Дзяніса Насуры