Дзяніс Лазоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 сакавіка 1993
Дата затрымання: 17 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 траўня 2022
Дата вызвалення: 9 снежня 2023
Суддзя: Пірожнікава Таццяна
Пракурор: Сініцкі Фёдар
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніс Аляксандравіч Лазоўскі - фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
Утрымліваўся ў СІЗА да суда.
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 лістапада 2021 года вынеслі прысуд 28-гадоваму палітзняволенаму мінчуку Дзянісу Лазоўскаму. За ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў у Мінску суддзя Таццяна Пірожнікава асудзіла яго па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў "хіміі". Пасля двух з паловай месяцаў пад арыштам Дзяніс выйшаў на волю. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор Фёдар Сініцкі.
17 лютага 2022 года яго накіравалі адбываць тэрмін у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №46 у Круглым.
У канцы траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязню ўзмацнілі пакаранне да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 9 снежня 2023 г.
Мінчука, якога збілі падчас леташніх пратэстаў у Фрунзенскім РУУС, асудзілі па крымінальным артыкуле. Экс-палітвязень распавядае, што яму давялося перажыць
Яшчэ адзін палітвязень з СІЗА выйшаў на волю – яго асудзілі да трох гадоў "хіміі"