Дзяніс Котаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 21 сакавіка 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Панасенка Наталля
Дзянісу Леанідавічу Котаву прызначылі два гады і шэсць месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Дзяніс мае на ўтрыманні непоўнагадовых дзяцей. Дзяніс "прымаў удзел у незаконных масавых мерапрыемствах не аднойчы", што суд палічыў абцяжарваючымі абставінамі.
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 13 чэрвеня 2024 года асудзілі адразу пяць чалавек (Андрэя Цімоніна, Валерыю Іўчыну і Дзяніса Котава, Святлану Котаву і Міхаіла Пішчала) паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.
15 жніўня 2024 года была разгледжана апеляцыя. Старшыня судовай калегіі Каралёў Сяргей.
30 жніўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Дзяніс у эміграцыі.
У Магілёве асудзілі адразу 5 чалавек за ўдзел у пратэснай акцыі 2020 года