Дзяніс Кісялёў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 28 верасня 1985

Дата затрымання: 12 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 30 траўня 2022

Дата вызвалення: 20 верасня 2023

Суддзя: Здановіч Вадзім

Пракурор: Мяшэчка Сяргей

Сустракаючы Новы год-2022, Дзяніс Уладзіміравіч Кісялёў, глядзеў па тэлевізары выступ Аляксандра Лукашэнкі. Мужчына вырашыў зрабіць фота і сфатаграфаваў "непрыстойны жэст" на яго фоне. За гэта яго асудзілі на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). 

З 30 траўня 2022 года адбывае пакаранне ў ПК-55.

Па падліках праваабронцаў, мусіў выйсці на волю ў верасні 2023 г. 

Зрабіў фота "фака" на фоне навагодняга выступу Лукашэнкі — атрымаў 1,5 гады "хіміі"

У судзе Кобрынскага раёна 25 лютага па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) асудзілі Дзяніса Кісялёва. Пра прысуд брэсцкай "Вясне" стала вядома толькі цяпер. Жыхара Кобрына асудзілі да 1,5 гады "хіміі" за фота сярэдняга пальца на фоне тэлевізара з выступам Лукашэнкі ў навагоднюю ноч, якое ён размясціў у закрытым тэлеграм-чаце "Кобрын для жыцця Чат".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»