Дзяніс Карабан
Дата нараджэння: 2 лютага 1990
Дата затрымання: 6 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Груда Кацярына
Пракурор: Жэшка Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 2
Заява аб прызнанні палітвязнем

Дзяніс Міхайлавіч Карабан быў затрыманы 6 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці) — па справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра. Мужчыну змясцілі ў СІЗА-7.
Дзяніса пачалі судзіць 9 лютага 2022 года. 4 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе мужчыну прызначылі два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Дзяніса ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Палітвязень адбывае пакаранне ў бабруйскай ПК № 2.
![]()
Палітвязня асудзілі да 2,5 гадоў калоніі па "справе Зельцэра"
![]()
«Давно пора валить их». В Бресте начался суд по "делу Зельцера" над одним обвиняемым