Дзяніс Гурэцкі
Дата нараджэння: 15 верасня 1989
Дата затрымання: 13 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Дзяніс Уладзіміравіч Гурэцкі быў затрыманы 13 траўня 2022 года. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак арышту па адміністрацыйным артыкуле, затым прад'явілі абвінавачванне па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).