Дзяніс Гуцін
адміністратар тэлеграм-канала «Кіроўцы-97»
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 траўня 1990
Дата затрымання: 22 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 25 кастрычніка 2022
Суддзя: Хвайніцкая Жанна
Пракурор: Кароль Аляксандр
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніс Ігаравіч Гуцін — адміністратар канала "Кіроўцы 97", быў затрыманы 22 верасня ў Мінску.
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прыйшлі да яго дадому з аглядам і затрымалі. Пасля 15-сутачнага арышту паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) ён на волю не выйшаў. Дзянісу прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яго змясцілі пад варту ў СІЗА-1.
У судзе Заводскага раёна чацвёртага чэрвеня 2021 года быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе супраць чатырох адміністратараў тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”. Слуханні па справе праходзілі ў закрытым рэжыме. Падчас спрэчак пракурор запрасіў пакараць палітвязняў Гуціна, Кульшу і Вішняк, якія сваёй віны не прызналі, двума гадамі і шасцю месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Таццяну Шкробат, якая супрацоўнічала са следствам і прызнала віну, — трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта такі прысуд і вынесла суддзя Жанна Хвайніцкая.
Дзяніс адбываў пакаранне ў ПК № 2 і 25 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю.
Адміністратараў тэлеграм-каналу "Кіроўцы 97" судзяць у закрытым рэжыме
У Мінску трох адміністратараў каналу "Кіроўцы 97%" адправілі ў калонію