Дзяніс Галаўко
Былы палітвязень
Дата затрымання: 6 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Крэпская Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніс Сяргеевіч Галаўко — ураджэнец Светлагорску. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Дзяніса затрымалі 6 чэрвеня 2023 году на працоўным месцы – ён жыў і працаваў у Мінску. Пасля хлопца пакаралі 13-суткавым арыштам паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля адбыцця арышту з-за кратаў Дзяніс так і не выйшаў – на яго склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол, але ўжо па артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства). Адбыўшы другі тэрмін, Дзяніс так і не выйшаў на волю. Яго сваякам паведамілі, што 30 чэрвеня хлопца перавялі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у ІЧУ на Акрэсціна і абвінавачваюць яго па ч. 1 арт. 342 КК РБ.
Напрыканцы кастрычніка 2023 г. пераведзены з турмы № 8 у СІЗА-1.
1 лістапада 2023 г. у Дзяніса пачаўся суд. Суддзя Юлія Крэпская прызначыла яму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса тры гады "хатняй хіміі". Амаль пасля чатырох месяцаў за кратамі Дзяніса вызвалі ў зале суда пасля абвяшчэння прысуда.
Палітвязня з Светлагорска асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту