Дзяніс Дземух
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 красавіка 1999
Дата затрымання: 4 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 снежня 2021
Суддзя: Каляда Алег
Дзяніс Мікалаевіч Дземух быў затрыманы 4 кастрычніка 2020 года пасля "Маршу вызвалення палітвязняў".
Пасля адбыцця 13 сутак адміністрацыйнага арышту на свабоду яго не адпусцілі. Яго абвінавачвалі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за падзеі таго дня.
Знаходзіўся ў СІЗА-1 у Мінску.
У судзе Заводскага раёна Мінска 9 сакавіка 2021 літаральна за некалькі гадзін была разгледжаная крымінальная справа супраць Дзяніса. Суддзя Алег Каляда прызнаў хлопца вінаватым і прысудзіў яму 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
27 снежня 2021 Дзяніс выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 3. У зняволенні хлопец знаходзіўся амаль 15 месяцаў.
Пасля вызвалення пакінуў Беларусь.
439 дзён у няволі і на волі. Гісторыя Дзяніса Дземуха — былога палітвязня, які хоча памятаць усё
Палітвязня Дзяніса Дхемуха асудзілі на паўтары гады калоніі