Дзіяна Завадская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 15 студзеня 1990
Дата затрымання: 15 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 верасня 2024
Суддзя: Сянько Мікалай
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь, Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Брэст
Дзіяна Ігараўна Завадская была затрымана паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
Пра Дзіяну вядома, што да затрымання яна ўзначальвала каманду тэсціроўшчыкаў у EPAM. Пасля пачатку вайны яна разам з сынам, якому цяпер 7 гадоў, выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хоць час ад часу выязджала за мяжу.
26 лютага 2024 года яе пачалі судзіць у Брэсцкім абласным судзе. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.
3 траўня 2024 г. у Дзіяны адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Гураў.
Утрымлівалася ў СІЗА № 7. Адбывала тэрмін у ПК № 4.
10 траўня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
4 верасня 2024 г. выйшла на волю па памілаванні.
Маладую менеджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за «фінансаванне вайны»